На Гомельшчыне затрымалі вяскоўца, які напісаў ліст у раённую газету наконт новай Канстытуцыі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 14 студзеня быў затрыманы жыхар вёскі Церуха (Гомельская вобласць) Мікалай Віцікаў.

У ягонай хаце адбыўся ператрус. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ. Стаіць пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за распальванне варожасці.

Па словах родных, праблемы ў мужчыны пачаліся пасля яго ліста ў раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання новай Канстытуцыі. Што канкрэтна ён напісаў у лісце – невядома.

Нагадаем, 27 снежня 2021 года быў апублікаваны праект новай Канстытуцыі. Дакумент прадугледжвае перадачу вялізарных паўнамоцтваў Усебеларускаму народнаму сходу і мусіць забяспечыць Аляксандру Лукашэнку гарантыі асабістай бяспекі на той выпадак, калі ён вырашыць сысці з пасады прэзідэнта. Улады заклікалі беларусаў актыўна далучацца да абмеркавання новай Канстытуцыі.

Аналітыка
Гібрыдная Канстытуцыя: як Лукашэнка спалучыў дзве супрацьлеглыя ідэі ў адным дакуменце
2021.12.28 17:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў