Двух зяцёў Назарбаева знялі з пасадаў


З пасадаў знятыя старшыня праўлення АТ «КазТрансОйл» Дзімаш Дасанаў і старшыня праўлення АТ «НК «КазТрансГаз» Кайрат Шарыпбаеў, піша сайт kaztag.kz. Абодва – зяці Нурсултана Назарбаева.

Зяці Назарбаева Кайрат Шарыпбаеў і Дзімаш Дасанаў.
Фота: ratel.kz

Паўнамоцтвы Дасанава і Шарыпбаева былі спыненыя датэрмінова 14 студзеня.

Таксама былі спыненыя паўнамоцтвы Шарыпбаева ў якасці старшыні праўлення АТ «Нацыянальная кампанія «QazaqGaz».

Дзімашш Дасанаў – муж малодшай дачкі першага прэзідэнта Казахстан Нурсултана Назарбаева Аліе Назарбаевай, Шарыпбаеў – муж старэйшай дачкі Даріге Назарбаевай.

Таксама зняты з пасады начальнік дэпартаменту паліцыі Паўладарскай вобласці Нурлан Масімаў, стрыечны брат былога кіраўніка Камітэту нацыянальнай бяспекі Карыма Масімава, паведамляе тэлеграм-канал ORDA. Карым Масімаў быў затрыманы раней, яго падазраюць у здрадзе дзяржаве.

Паводле гэтага ж каналу, быў затрыманы былы віцэ-міністр энергетыкі Жумабай Карагаеў, і іншыя асобы, «датычныя да неабгрунтаванага падвышэння коштаў на звадкаваны газ» у Мангыстаўскай вобласці.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў