15 000 жыхароў Новай Баравой трэція содні застаюцца без вады


Новая Баравая 3-ія содні без вады.
Фота: АД / «Белсат»

15 000 жыхароў Новай Баравой трэція содні застаюцца без вады. Вада знікла яшчэ ў нядзелю і праблема не вырашаная да гэтага часу. Адначасова зʼявіліся паведамленні, што ў дамах у Новай Баравой пачаліся праблемы з ацяпленнем.

Арганізацыя «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае Новую Баравую, правяла дыягностыку і агляд уласнымі сіламі. Выявілася, што прычына ў тым, што нехта перакрыў ваду і адкруціў вентыль, які рэгулюе плынь вады. УП «Менскводаканал» не змог аператыўна вырашыць праблему.

Hавiны
«Брудныя, але не зламаныя!» Жыхары Новай Баравой не вераць у звычайнае адключэнне вады
2020.11.16 20:48

«У Новай Баравой дагэтуль няма вады, паломка знойдзена, але туды прыехаў АМАП і нікога не пускаюць да рамонту. Цяпер пачалі адключаць ацяпленне», – паведамляюць чытачы «Белсату».

У «А-100 Камфорт» заявілі, што ў кацельні «Новай Баравой» здарылася аварыя і аварыйная брыгада ўжо працуе над ліквідацыяй непаладак: «Каб пазбегнуць пагаршэння сітуацыі, настойліва просім не зліваць ваду з сістэмы ацяплення».

Новая Баравая 3-ія содні без вады. Фота: АД / «Белсат»
Новая Баравая 3-ія содні без вады. Фота: АД / «Белсат»
Новая Баравая 3-ія содні без вады. Фота: АД / «Белсат»

У Менсквадаканале заявілі, что «водазабеспячэнне спажыўцоў жылога раёну «Новая Баравая» будзе адноўлена ў поўным аб’ёме пасля атрымання станоўчых вынікаў лабараторнай праверкі якасці вады». Арганізацыя выканала аднаўленчыя працы на сетках водазабеспячэння.

Як расказалі Tut.by чытачы, вады не было ўчора і ў школе ў Новай Баравой, дзе вучацца каля 1800 дзяцей. Таму ўрокі былі скарочанымі, а ўвечары класныя кіраўнікі паведамілі бацькам і вучням, што праз адсутнасць вады заняткі на 17 лістапада адмяняюцца.

У сацыяльных сетках менчукі прапаноўваюць дапамогу жыхарам Новай Баравой. Створаны адмысловы чат у Тэлеграме.

У другой палове дня кампанія «А-100 Камфорт» паведаміла, што ацяпленне вярнулася ў кватэры ў Новай Баравой.

  • Новая Баравая адзін з самых пратэстных мікрараёнаў Менску. Самаарганізацыя мясцовых жыхароў тут пачалася яшчэ ў перыяд выбарчай кампаніі бягучага году.

AA belsat.eu

Стужка навінаў