Беларуская мяжа – больш прывабная за расейскую


У звязку з уступленнем у Мытны звяз прапускную здольнасць павялічаць удвая.

Да 2015 г. прапускную здольнасць беларускай мяжы павялічаць удвая – да 35 тыс. аўтаў за дзень. Хоць ужо сёння яна больш прывабная за расейскую. Пра гэта сведчаць чэргі, якія апошнім часам выраслі: шмат якія дальнабойнікі ігнаруюць Расею і накіроўваюцца праз Беларусь.

Прадстаўнік ТАА «Транслагістык» Канстанцін Варукаў тлумачыць гэта наступным чынам: «Перавозчык зацікаўлены, каб грузы праходзілі мяжу як мага хутчэй. Важная якасць дарог. А таксама тое, як сябе паводзяць супрацоўнікі ДАІ ды памежнага кантролю. У Беларусі сістэматызаваныя правілы, наладжаны кантроль супраць карупцыі. У Расеі і Украіне, напрыклад, сітуацыя значна горшая».

Павелічэнне прапускной здольнасці зацверджаная пастановаю Савету Міністраў ад 8 лютага 2011 г. Прычыны – уступленне краіны ў Мытны звяз, а таксама павелічэнне колькасці пасажыраў у выніку спрошчанага парадку паездак для жыхароў памежных тэрыторыяў Беларусі, Латвіі, Літвы і Польшчы.

На сённяшні дзень на дзяржаўнай мяжы месцяцца 24 дарожныя пункты пропуску. На наступныя 5 гадоў плануюць рэканструкцыю і будаўніцтва 11 аўтадарожных пунктаў пропуску.

belsat.eu

Стужка навінаў