Андрэй Саннікаў: Мы будзем удзельнічаць у палітычнай кампаніі незалежна ад рашэння ЦВК


Андрэй Саннікаў: Мы будзем удзельнічаць у палітычнай кампаніі незалежна ад рашэння ЦВК

Лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэння яго кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

«Незалежна ад рашэння ЦВК мы будзем удзельнічаць у палітычнай кампаніі па змене ўлады ў Беларусі», – падкрэсліў палітык у размове з журналістамі.

Як паведаміў Саннікаў журналістам, у склад ягонай ініцыятыўнай групы ўвайшоў 1 831 чалавек. Ён адзначыў, што не збіраецца чакаць рашэння Цэнтрвыбаркаму і будзе працягваць працу.

Збор 100 тыс. подпісаў, патрэбных для рэгістрацыі кандыдатам на пасаду прэзідэнта, палітык назваў «нялёгкай, складанай працай». «Але склад маёй ініцыятыўнай групы дае мне падставы сцвярджаць, што са сваёй задачаю мы справімся», – заявіў Саннікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў