148-ы дзень пратэстаў. Нядзельныя маршы і ацэнка беларусаў ад Іллі Варламава


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо 148 дзён. У першую нядзелю новага года ў краіне прайшлі традыцыйныя акцыі. Belsat падводзіць вынікі гэтага дня.

3 студзеня стала днём першых у 2021 годзе нядзельных маршаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Нядзельныя акцыі традыцыйна праходзяць дэцэнтралізавана ў розных мікрараёнах і дварах.

Сёння яны прайшлі амаль па ўсім Менску, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Правабаронцы паведамляюць пра чатыры затрыманні цягам дня.

Абнаўляецца
У Беларусі пачаліся нядзельныя маршы – 2021. Хроніка дня
2021.01.03 10:27

Расейскі блогер Ілля Варламаў падвёў вынікі 2020 года. У сваім відэа ён распавёў гісторыю беларускіх пратэстаў 2020 года і прыйшоў да высновы, што беларусы заслугоўваць, каб іх назвалі галоўнымі героямі 2020 года. Лукашэнку ён ахарактарызаваў як «галоўнага крывасмока года».

Блогер Ілля Варламаў ля амбасады ў Маскве. Расея. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv

«Не змірыліся са скрадзенымі выбарамі, выйшлі на вуліцы і ўжо больш за чатыры месяцы б’юцца за сваю будучыню. Беларусаў расстрэльвалі, саджалі за краты, збівалі і катавалі, але яны працягваюць выходзіць. Беларусы ў гэтым годзе сталі сапраўдным прыкладам мужнасці, самаахвярнасці і ўзаемадапамогі. Яны паказалі, што значыць па-сапраўднаму любіць сваю краіну».

Hавiны
Расейскі блогер Ілля Варламаў назваў беларусаў героямі 2020 года
2021.01.03 19:37

Журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай, у дачыненні якой за працу на плошчы Пераменаў распачалі крымінальную справу, адмовілі ў спатканні з мужам.

Адпаведную пастанову за подпісам старэйшага следчага Фрунзенскага РАСК Ігара Курыловіча атрымаў муж Кацярыны, журналіст Ігар Ільяш. Следчы тлумачыць адмову ў спатканні тым, што Кацярына «можа схавацца ад органу крымінальнага пераследу і суда».

«Лічу пастанову Курыловіча неабгрунтаванай, а матывавальную частку гэтай пастановы – пазбаўленай усялякага сэнсу. У сваім хадайніцтве я прасіў не аб змене меры стрымання для Каці, а толькі аб спатканні», – каментуе сітуацыю Ігар.

Кацярына Андрэева з мужам Ігарам Ільяшом. Асабісты архіў

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня, у дзень, калі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Рымскі Францішак прыняў ягоную адстаўку і прызначыў адміністратара архідыяцэзіі.

«Святы айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, пададзеную яго эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, мітрапалітам Менска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 § 1 Кодэксу кананічнага права і адначасова прызначыў апостальскім адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Блянды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі», – цытуе афіцыйную заяву Святога Пасаду Vatican News.

Hавiны
Пабудаваў чатыры касцёлы, хацеў быць медыкам. Што вядома пра біскупа Казіміра Велікасельца?
2021.01.03 16:34

Telegram-канал «Белыя халаты. News» апублікаваў дапоўнены спіс памерлых ад COVID-19 беларускіх медыкаў. Спіс склалі лекары з дапамогай ініцыятывы «Медмемарыял» і карыстальніцы «Фэйсбуку Святланы Сарокінай, якія незалежна збіралі інфармацыю пра загінулых медыкаў.

У спісе Telegram-каналу «Белыя халаты. News» 94 прозвішчы лекараў, якія памерлі ад каронавіруса за ўвесь час пандэміі.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі ад каронавіруса памёр 1451 пацыент. Але медыкі лічаць, што гэтыя звесткі значна заніжаныя. Telegram-канал «Белыя халаты. News» паведамляў, што колькасць інфікаваных і колькасць ахвяраў значна большая.

Раней прадстаўнікі ведамства адмаўляліся назваць, колькі сярод ахвяраў каронавіруса лекараў.

Hавiны
Мінфін разлічвае на значныя паступленні ад павышэння падаткаў
2021.01.03 22:07

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў