Лявон Вольскі і Уладзімір Арлоў нагадваюць беларусам пра іх законнае права на інфармацыю


Новы відэапраект „Беларускай асацыяцыі журналістаў” мае на мэце паказаць, што свабода слова тычыцца кожнага.

У роліках пад агульнай назвай „Свабода слова – твая свабода!” сабраны фота і відэа, дзе зафісксаваны сведчанні парушэнняў прафесійных правоў журналістаў. Большая частка гэтых здымкаў зроблена пад час акцыі 19 снежня ў Мінску, калі ад дзенняў міліцыі і АМАПу пацярпелі журналісты. Паміж гэтымі кадрамі вядомыя прадстаўнікі інтэлігенцыі цытуюць вытрымкі з закона „Аб СМІ”.

„Ідэя такога праекту лётала ў паветры, – расказала сябра праўлення БАЖ Яна Мельнікава. -19 снежня „прэс” на сябе адчулі не толькі журналісты, але і ўся краіна. Таму што свабода слова – гэта толькі не наша, карпаратыўная, свабода. Права на атрыманне рознабаковай інфармацыі гарантавана ўсяму грамадству. Уласна пра існаванне закона „Аб СМІ”, які, нажаль, не выконваецца, мы і хочам нагадаць беларусам.

Ролікі можна паглядзець на сайце БАЖ і ў сацыяльных сетках.

Стужка навінаў