Ігар Трусаў: Архітэктурныя помнікі не падыходзяць для банкаў


Сярод прычынаў кепскага стану гістарычнай спадчыны ў Горадні гісторык называе неадпаведнасць будынкаў мэтам іх новых уладальнікаў.

Архітэктурныя праекты інвестараў прадугледжваюць з’яўленне ў некалькіх дамах XVIII–XIX стагоддзяў рэстаранна-гатэльных комплексаў ды офісаў банкаў. На думку гісторыка Ігара Трусава, у помніках немагчыма абсталяваць банк, захаваўшы ягоны першапачатковы выгляд. У якасці прыкладу Ігар Трусаў прыводзіць дом на вуліцы Сацыялістычнай 44, які пустуе ўжо каторы год: „Будынак набыў банк. Відаць, палічыў, што яго можна разабраць. Потым, калі прыехалі спецыялісты менавіта ў архітэктуры банку, сказалі пра перакрыцці: сейфы цяжкія і гэтак далей. А ўмовы паводле аўкцыёну былі – поўная рэстаўрацыя. То бок гэты будынак банку не падышоў, потым з банкам штосьці здарылася. Вось і стаіць будынак у нас на Сацыялістычнай”.

Рэстаўрацыйныя працы ў доме, вядомым як рэстаран „Беласток”, адкладаліся ўжо амаль дзесяцігоддзе. За невыкананне забавязальніцтваў аўкцыёну штрафы атрымлівала і прадпрыемства „Фертэка”, якое набыло 100-гадовы будынак у гістарычным цэнтры Горадні. Рэканструкцыя мусіла скончыцца яшчэ летась у лістападзе. Можа, абрынуты дах паскорыць пачатак працаў.

Belsat.eu

Стужка навінаў