Толькі 15% – легальныя


Гэта самыя аптымістычныя ацэнкі рынку камп’ютарнага праграмавання Беларусі

Пра гэта заявіла Асацыяцыя абароны аўтарскіх правоў у сферы інфармацыйных тэхналогіяў. Цягам мінулага года распачалі 13 крымінальных і каля сотні адміністрацыйных справаў, канфіскавалі каля трох з паловаю тысяч пірацкіх копіяў дыскаў. І гэта толькі датычна парушэння аўтарскіх правоў Закрытага акцыянернага таварыства “1С”.

Сёлета асацыяцыя плануе шэраг захадаў, скіраваных не толькі супраць гандляроў кантрафактным праграмаваннем, але і супраць карыстальнікаў неліцэнзаваных праграмаў – прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў.

“У дачыненні асобаў, якія сістэматычна парушаюць аўтарскія правы на праграмнае забеспячэнне, плануецца распачынаць адміністратыўныя і крымінальныя справы”, – адзначаюць сябры асацыяцыі.

Пры гэтым больш увагі будзе надавацца парушэнням аўтарскіх правоў не толькі таварыства “1С”, але і іншых вытворцаў праграмавання. Асацыяцыя спадзяецца, што самі вытворцы звернуць увагу на вялізарны пірацкі рынак Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў