На Берасцейшчыне разбіўся МІГ-29


А 17.00 пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці разбіўся знішчальнік МіГ-29. Загінулі два пілоты.

Паводле Міністэрства абароны, экіпаж самалёта – лётчык І класу падпалкоўнік Сяргей Каваленка і лётчык ІІ класу маёр Аляксандр Жыгайла, – каб перадухіліць падзенне летака на населеныя пункты, вывеў самалёт у балотна-лясісты раён, дзе і адбылося крушэнне.
Прычыны і абставіны катастрофы высвятляе адмысловая камісія Міністэрства абароны.

Гэта ўжо другая катастрофа беларускай ваеннай авіяцыі сёлета – 21 красавіка падчас планавага палёту ў паветры сутыкнуліся два МіГі.

belsat.eu

Стужка навінаў