Следства мяркуе, што падазраваныя здзейснілі яшчэ чатыры падпалы. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Максіма Веткіна, Аляксандра Францкевіча, Яўгена Сілівончыка (усе утрымліваюцца пад вартаю), а таксама абвешчанага ў вышук Дзмітрыя Дубоўскага вінавацяць у падпалах, здзейсненых цягам 2009–2010 гг.
Паводле звестак следства, першы раз група здзейсніла напад на менскае казіно “Шангры Ла” ў 2009 г. Вясною 2010 г., у гадавіну гібелі праваабаронцы Яны Паляковай, піратэхнічны факел кінулі ў адно з аддзяленняў міліцыі Салігорску. Таксама маладзёнаў вінавацяць у падпалах Дому прафсаюзаў ды ізалятару на вул Акрэсціна.
Анархістам выставілі абвінавачванні паводле арт. 218 Крымінальнага кодэксу – “Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульна небяспечным спосабам арганізаванаю групаю”. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
belsat.eu