Віктар Маргелаў у «Гарачым каментары»


Трэба змяніць не толькі ментальнасць чыноўнікаў, але і бізнесоўцаў

Кажа віцэ-старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў, каментуючы абвяшчэнне Лукашэнкам 2011 г. Годам прадпрымальнасці: “Заўважце, год названы Годам прадпрымальнасці, гэтае пытанне крыху шырэйшае за адных прадпрымальнікаў. Мова ў нас багатая і шматзначная, таму, імаверна, і вырашылі пашырыць гэтае паняцце, каб не толькі прадпрымальнікі займаліся развіццём бізнесу, але і кіраўнікі нашых дзяржаўных прадпрыемстваў таксама”.

Але навошта прысвячаць цэлы год развіццю прадпрымальніцтва? Існуе дырэктыва № 4, над ёю ўжо пачалася праца – чаму не развівацца? Так кажуць прадпрымальнікам апошнім часам, сцвярджае Віктар Маргелаў: “Праблемаў не адна і не дзве сотні. Якая розніца прадпрымальніку, чаму ён не развіваецца? Калі ёсць дзвесце прычынаў, трэба здымаць усе. Як кажуць, нельга пераскочыць яму на 90%. Трэба стварыць нармальнае асяроддзе развіцця, а на гэта можа не хапіць і года. Бо самыя вялікія праблемы – яны ў галовах людзей, і гэтыя праблемы вырашаць цяжэй за ўсё. У галовах як чыноўнікаў, так і прадпрымальнікаў. Напрыклад, калі ўлада адыходзіць ад дзяржаўнай рэгуляцыі, прадпрымальнікі не ствараюць структураў самакантролю”.

Belsat.eu

Стужка навінаў