143-і дзень пратэстаў: памылкі ўлады, лепшыя фота і размова Караева


У Беларусі пратэсты з моманту прэзідэнцкіх выбараў у жніўні працягваюцца 143 дні. Belsat нагадвае галоўныя падзеі дня.

Галоўнымі вынікамі 2020 года стала нараджэнне беларускай палітычнай нацыі ды стварэнне сітуацыі, пры якой крах беларускай палітычнай мадэлі робіцца пытаннем бліжэйшага часу. Такая сітуацыя склалася дзякуючы чатыром галоўным памылкам Аляксандра Лукашэнкі: кожная з якіх пашырала прорву паміж грамадствам і ўладамі ды абуджала палітычную самасвядомасць беларусаў.

Hавiны
Вынікі 2020 года: чатыры памылкі Лукашэнкі, якія пазбавілі ягоны рэжым будучыні
2020.12.29 11:34
Нина Багинская. Фото: ТК / Белсат

Каронавірус, самыя масавыя пратэсты за гісторыю незалежнай Беларусі, брутальныя і нечалавечыя затрыманні, салідарнасць, адважныя ды прыгожыя жанчыны з кветкамі ў руках на вуліцах нашых гарадоў… Пасля 9 жніўня 2020-га жыццё амаль кожнага беларуса падзялілася на да і пасля. Цяжка спрагназаваць, як сапраўды будзе выглядаць гэтае «пасля» ўжо ў 2021 годзе, але belsat.eu упэўнены, што разам беларусы здолеюць перамагчы ўсе перашкоды на шляху да перамогі і свабоды. Прыгадваем найлепшыя здымкі нашых фатографак і фатографаў, паводле якіх калісьці абавязкова будуць вывучаць гісторыю новай Беларусі.

Hавiны
Найлепшыя фота «Белсату»: якім мы запомнім 2020 год
2020.12.29 13:10

 

Інспектар па Гарадзенскай вобласці і экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў на запісы BYPOL патрабуе знайсці артыкул на Сяргея Ціханоўскага, які планаваў балатавацца на пост прэзідэнта Беларусі.

«Гэты быдлаган краіну хацеў разгайдаць: на пакрывіўшыхся платах, на будоўлях нейкіх предрайвыканкамаў і сельсаветаў. Як яны там сабе 5 рублёў скралі. Я казаў пазаўчора ў інтэрв’ю, што ён, гэтая пачвара, у Расеі бачыў у шмат разоў горш усе гэтыя пытанні. Але там ён рот свой паганы не расплюшчваў: «Мы з мусарамі разбярэмся». А тут прыехаў на самую цішэйшую ніву, на самае пакорлівае насельніцтва, на самых лепшых міліцыянтаў у свеце!».

Hавiны
By_Pol апублікаваў размову Караева, дзе той патрабуе злачынна захапіць Ціханоўскага
2020.12.29 14:09
Вакцынацыя ад каронавіруснай інфекцыі. Масква, снежань 2020 г.
Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Расеі абвесцілі пра пачатак вакцынацыі ў Беларусі. Першая партыя расейскай вакцыны супраць каронавірусу «Спутник V» сёння прыбыла ў Беларусь. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з COVID-19.

Hавiны
Насельніцтва Беларусі пачынаюць прышчапляць расейскай вакцынай ад каронавірусу
2020.12.29 10:04

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў