«Рок-каранацыя» пройдзе ў фармаце гала-канцэрту


Сёлета галоўная рок-падзея краіны адбудзецца не ў ранейшым конкурсным фармаце, а як гала-канцэрт. У ім возьмуць удзел гурты “Neuro Dubel”, “Крама”, “N.R.M.”, “Без билета”, “Drum Ecstasy”, “Палац”, “Kriwi”, “Rasta”, “Сузор’е”.

Лідар “Крамы” Ігар Варашкевіч прызнаўся, што вельмі чакае 18 лютага, калі адбудзецца “Рок-каранацыя”, бо ў Беларусі, акрамя яе, “больш няма нейкіх афіцыйных імпрэзаў, у якіх маглі б удзельнічаць рок-музыкі”.

На пытанне, каго б ён сёлета “каранаваў”, калі б фестываль праходзіў у конкурсным фармаце, суарганізатар “Рок-каранацыі” Павел Кашырын адказаў: “Я б вызначыў “Neuro Dubel”, а з новых гуртоў – можа, “Кассиопею”.

Заснавальнік і нязменны прадзюсар фестывалю Юрый Цыбін паведаміў, што ў Смаленску таксама вырашылі правесці “Рок-каранацыю” і нават мяркуюць зарэгістраваць яе.

“Пішуць мне: вы не ўмееце праводзіць, прыязджайце – навучым, – усміхаецца Цыбін. – А калі сур’ёзна, у “Рок-каранацыі” маюць удзельнічаць толькі беларускія гурты – гэта маё прынцыповае гледзішча. Сёлета яна адрозніваецца ад папярэдніх гадоў, для мяне гэта будзе фінальная кропка. Спадзяюся, атрымаецца шыкоўны канцэрт. А працяг будзе!”

belsat.eu

Стужка навінаў