У Расеі знайшлі вадкую кроў маманта. Звера клануюць


На расейскай поўначы навукоўцы сярод ільдоў знайшлі парэшткі маманта, у якіх захавалася вадкая кроў. Сюжэт праграмы «Дэвайс».

«Дэвайс» выходзіць штотыдзень у панядзелкі ды пятніцы а 19:15. Выданне можна глядзець у анлайн-трансляцыі. Праграма даступныя таксама ў архіве каналу.

{movie}Праграма “Dэвайс” (31.05.2013) |right|10957{/movie}

У саміцы маманта таксама амаль ідэальна захаваліся цягліцавыя тканіны, яны маюць натуральны чырвоны колер і амаль свежы для сваіх гадоў выгляд. Захаванасць цягліцавай тканіны абумоўленая тым, што ніжняя частка тулава маманта залягала практычна ў чыстым лёдзе. Паводле адмыслоўцаў, гэта першая за 112 гадоў і самая лепшая паводле сваіх якасцяў знаходка такога характару. Колькі гадоў таму прафесар эвалюцыйнай фізіялогіі з універсітэту Мэнітоўбы, што ў Канадзе, апублікаваў тэорыю: гемаглабін у крыві мамантаў меў асаблівую здольнасць пераносіць кісларод нават пры вельмі нізкіх тэмпературах. Такім чынам знаходка можа стаць доказам меркавання эксперта. У сваю чаргу расейскія навукоўцы ўжо абвесцілі пра планы кланаваць маманта.

Ён сочыць за намі

На чыгуначным вакзале Цюрыху ўсім ахвочым прапанавалі выгуляць смартфон “Samsung Galaxy S 4”, толькі пры адной умове. Трэба было роўна гадзіну не спускаць з яго вачэй. Прылада сама адсочвала позірк, дзякуючы сістэме “Smart Pause”. Як выявілася, далёка не ўва ўсіх атрымалася так доўга сачыць за смартфонам, бо арганізатары падрыхтавалі шмат нечаканак, што адцягвалі ўвагу ўдзельнікаў конкурсу.

Іншыя тэмы выдання: Жалезная рука, шматзадачны дрон, вадзяны рэактыў ды інш.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў