Вёска на краі зямлі


Больш за сотню падворкаў і аніводнай крамы ў наваколлі! Транспарт сюды таксама не ходзіць. Жыхары вёскі Ветка, што на Случчыне, пачуваюцца, як на краі зямлі. Сюды завіталі рэпарцёры праграмы “Маю права”.

{movie}Вёска на краі зямлі|right|10936{/movie}

Яшчэ нядаўна ў вёсцы была крама, але прадавачка звольнілася, неўзабаве на загад мясцовых уладаў будынак знеслі. Там жа быў і адзіны клуб у вёсцы. “Клуб як клуб, мне 70 гадоў, я і дома патанцую. Але крама ж патрэбная!” – абураецца мясцовая жыхарка.

Мясцовае чынавенства праехала на сход з жыхарамі. Пра гэтым “начальства з раёну” катэгарычна забараніла жыхарам здымаць сустрэчу нават на тэлефон. Тым не менш, здымкі схаванаю камераю трапілі да журналістаў “Белсату”. Старшыня Слуцкага раённага савету дэпутатаў заявіў жыхарам Веткі, што будаўніцтва новай крамы “лічыцца немэтазгодным”, бо ў вёсцы жыве невялікая колькасць людзей.

Цяпер харчы ў Ветцы можна набыць толькі двойчы на тыдзень. Паводле жыхароў, тавар бывае свежым далёка не заўсёды. Да найбліжэйшай крамы – 7 кіламетраў, да паліклінікі – 12. Аўтобусы праз Ветку не ходзяць.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў