У Горадні разгадалі таямніцу «Сталбушкі з дзеткамі»


Лялька, выкананая паводле канонаў, азначае не толькі ляльку. Яна мае пэўную назву, пэўную мэту і абавязковыя нормы выгляду. Гарадзенскае выданне «Твой стыль» разам з майстрыхаю Інаю Севярын запусціла конкурс, пераможца якога штотыдзень атрымлівае арыгінальную, новую, толькі што створаную ляльку.

{movie}Агляд падзеяў культуры (29.05.2013) |right|10922{/movie}

Умовы конкурсу простыя: адгадаць, як называецца лялька, і распаўсюдзіць інфармацыю пра конкурс у сацыяльных сетках. Таму і конкурс мае назву «Лялькі за лайкі». Першая ўгаданая лялька «Сталбушка з дзеткамі», яе выканалі ў выглядзе слупа, да якога прывязаныя немаўляты.

«Мая матуля распавяла, што ёсць рознага віду лялькі – з зёлкамі, на багацце, на ўрадлівасць, – тлумачыць Вольга Астроўская, пераможца 1-га розыгрышу. – У гэтай лялечкі я ведала, што ёсць дзетачкі, таму так і напісала. Што гэта маці, якая аберагае і багацце ідзе ў дом».

Конкурс працягнецца яшчэ два месяцы, цягам якіх разыграюць яшчэ прыблізна 10 лялек у нацыянальных строях розных рэгіёнаў, створаных рознымі беларускімі тэхнікамі.

Іншыя тэмы: У продаж «выкінулі» новы раман Віктара Марціновіча «Сфагнум». У Вільні ЕГУ ладзіць міжнародны кінафорум «toKino». Паэтка Віялета Пачкоўская прэзентавала дэбютны зборнік «Арэхападзенне». У Менску абмяркоўвалі лёсы расейскамоўных беларускіх п’есаў і шанцы беларускамоўных.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў