Турыстаў у Беларусі расчаравалі помнікі, і яны пераключыліся на азартныя гульні


Расейцы едуць у Беларусь, каб убачыць еўрапейскую гістарычна-архітэктурную спадчыну, але пабачыўшы іх стан, упадаюць у роспач.

Сюжэт пра расейскіх турыстаў падрыхтавала праграма “Без межаў”, якая выходзіць на “Белсаце” кожны другі аўторак месяца а 18:30. Апошняе і папярэдняе выданне можна паглядзець у закладцы “Нашыя праграмы”.

Летась Беларусь наведалі 118 тыс. арганізаваных турыстаў, з іх 94 тыс. (прыблізна 80 %) прыехалі з Расеі. Большасць з іх, паводле экскурсавода Алега Дзьячкова, наведалі нашую краіну ўпершыню. На дзіва, апроч прадуктаў харчавання і санаторыяў, вялікаю папулярнасцю карыстаюцца гістарычна-культурныя помнікі.

Паводле этнографа Алеся Крыжэвіча, беларускія гарады на ўсходнім памежжы вельмі цікавыя: Мсціслаў, Крычаў, Слаўгарад уваходзяць у дзясятку самых старажытных у Беларусі. Нядаўна Камітэт дзяржкантролю спраўдзіў стан гістарычна-культурных помнікаў Магілёўскай вобласці. Пераважная большасць (а іх – болей за 1 тыс.) застаецца ў жахлівым стане, а 6 – увогуле без гаспадароў. Праграму аховы помнікаў прынялі толькі ў 8 раёнах з 21.

Паколькі помнікі развальваюцца, на месца гістарычнага турызму прыходзіць гульнявы. У памежных мястэчках ствараюцца клубы з гульнявымі аўтаматамі, якія ў Расеі забароненыя.

{movie}Расейскі турызм: замест помнікаў – гульнявыя аўтаматы|right|10914{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў