«Белсатаўцаў» выклікаюць у пракуратуру за сюжэт пра кітайскі тэхнапарк?


Карэспандэнты тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру.

Журналісты звязваюць выклік у пракуратуру з іх прысутнасцю на грамадскім абмеркаванні праекту кітайска-беларускага індустрыяльнага парку каля Смалявічў, які праходзіў 13 красавіка. На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя дачнікі і актывісты апазіцыі.

«Белсатаўцаў» выклікаюць, каб узяць тлумачэнні. Тады міліцыянт перапісаў пашпартныя звесткі Вольгі Чайчыц і Алеся Сіліча, паабяцаўшы «разабрацца». З’явіцца ў пракуратуру журналісты мусяць 30 траўня.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў