Новы сінгл «Ляпісаў»: «…здохне ў танцы п’яны савок!»


Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў першы сінгл з будучага альбому. Мяркуючы з тэксту сінглу «Танцуй!», новы альбом мае атрымацца не менш «пратэставым» за некалькі папярэдніх.

{movie}”Танцуй!”|right|10871{/movie}

Трэк «Танцуй!» запісалі падчас вясновага туру «Ляпісаў». Над запісам, звядзеннем і майстарынгам песні працавалі Андрэй Баброўка (Менск), Улад Ярун (Кіеў) ды Тэд Джэнсэн (Ted Jensen) (Нью-Ёрк).

«Вынік «Ляпісам» вельмі спадабаўся, так што, хутчэй за ўсё, увесь новы альбом гурта запішуць у супрацы з гэтым інтэрнацыянальным трыа», – паведамляе афіцыйны сайт гурта.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў