Горадня Каліноўскага. Адрасы паўстання.


Гарадзеншчына на мапе паўстання вартая пазнакі чырвоным маркерам. Калісьці тут дзеяў сам Каліноўскі, верагодна, менавіта тут выдавалася “Мужыцкая праўда”, актыўны ўдзел у змаганні тут бралі сяляне, тут жа адбылося найбольш сутыкненняў.

{movie}Адрасы паўстання|right|10869{/movie}

ПАВАЛ МАЖЭЙКА, ЖУРНАЛІСТ:
“Ніхто раней, прынамсі, на Гарадзеншчыне, дый урэшце і па ўсёй Беларусі, не збіраў у адно выданне вядомы на сённяшні момант адрасы паўстання 1863 года”.

Гісторыкі ды краязнаўцы агульнымі намаганнямі назбіралі такіх адрасоў на 10 старонак. На канферэнцыі, арганізаванай рухам “За свабоду” пры ўдзеле Польскага інстытуту і кансуляту Польшчы, прэзентавалі даведнік з адрасамі.

АНДРЭЙ ВАШКЕВІЧ, ГІСТОРЫК:
“Гэта як тыя будынкі, якія захаваліся да сённяшняга дня, – і будынкі, якія ўжо даўно не існуюць. Дом Фукса, цяпер там “Оптыка”, на Савецкай 5–7, там жыў Ільдэфонс Мілевіч, удзельнік паўстання. Туды прыязджаў Кастусь Каліноўскі. І дом Ромераў. У нумарах гэтага будынку жылі некаторыя паўстанцы, а таксама сустракаліся”.

Святкаванне ўгодкаў паўстання на Гарадзеншчыне, на думку гісторыкаў, стала першым у гісторыі, калі аб’ядналіся памкненні трох бакоў: беларускай грамадскасці, польскай дзяржавы ды зазвычай паслядоўна пасіўных уладаў Беларусі.

АЛЕСЬ КРАЎЦЭВІЧ, ГІСТОРЫК:
“На ўказанне ўпраўлення аблвыканкаму правялі мерапрыемствы, кніжную выставу ў абласной бібліятэцы, спусцілі план мерапрыемстваў, якія трэба правесці да гэтай гадавіны”.

Прынамсі, у Горадні ды на Гарадзеншчыне, дзе змагарскі дух Кастуся, здаецца, перадаўся неабыякавым ягоным нашчадкам.

Адэля Дубавец, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў