Некішэнны парламент, Або чаго вы не пабачыце у Палаце прадстаўнікоў


Палымяная прамова ўкраінскага апазіцыйнага дэпутата змусіла некаторых чальцоў Партыі рэгіёнаў падняцца з месцаў і… выйсці пад акампанемент гімну Украіны. Іншыя былі змушаныя ўшанаваць памяць украінскага нацыяналіста.

{movie}Выступ дэпутата Юрыя Міхальчышына|right|10862{/movie}

Выступ дэпутата Юрыя Міхальчышына быў прымеркаваны да гадавіны смерці аднаго з лідараў нацыянальнага ўкраінскага руху, Яўгена Канавальца. Аднак сваю прамову дэпутат апазіцыйнай партыі «Свабода» распачаў са згадкі пра нядаўняе збіццё ўкраінскай журналісткі.

Інцыдэнт адбыўся 18 траўня ў Кіеве, калі адначасова праходзілі дэманстрацыі апазіцыі ды праўладнай Партыі рэгіёнаў. Мужчына, які напаў на журналістку, спачатку казаў, што яго нанялі апазіцыянеры, каб ён іх ахоўваў. У сваё апраўданне ён казаў, што журналістка, якая здымала. як ён б’ецца з іншымі ўдзельнікамі дэманстрацыі ды міліцыянтамі, сама паслізнулася і ўпала. Гэтая справа набыла ва Украіне шырокі розгалас, журналісты высветлілі, што нападніка ніхто з апазіцыйнага лагеру не наймаў і што, хутчэй за ўсё, ён правакатар ад Партыі рэгіёнаў.

«Ад каго вы бароніцеся братвою і нанятымі баевікамі? Вы ж тут усе такія смелыя антыфашысты, праўда? Спартоўцы, былыя баявікі крымінальных груповак, дык выходзьце адзін на адзін, у чым праблема? Б’яце дзяўчат? Героі знайшліся? Давайце, да мяне падыходзьце», – заявіў у сваёй прамове дэпутат Юрый Міхальчышын, які, дарэчы, сам некаторы час працаваў у якасці аглядальніка ў часопісе «За вільну Україну плюс».

Да сваіх праўладных калегаў у парламенце Міхальчышын звяртаўся не інакш як «данецка-фашысцкія захопнікі». Напрыканцы выступу ён заклікаў ушанаваць памяць Яўгена Канавальца. Некаторыя дэпутаты Партыі рэгіёнаў пачалі пакідаць залу, аднак апазіцыянеры заспявалі ўкраінскі гімн, і большасць «рэгіяналаў», а таксама камуністы, былі змушаная падняцца з месцаў і ўшанаваць памяць Канавальца.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў