Упершыню ў Беларусі паставяць адну з операў сына беларускай зямлі Станіслава Манюшкі


Урывак з лірыка-камедыйнай оперы «Verbum Nobile» («Слова гонару») менскія журналісты маглі пабачыць яшчэ перад прэм’ерай, што адбудзецца ў сталіцы 30 траўня.

У Беларусі оперу нарадзінца беларускай зямлі, які жыў у XIX стагоддзі, пакажуць ўпершыню. Прэм’ера адбудзецца на сцэне Рэспубліканскага палацу культуры прафсаюзаў. Камерны музычны тэатр «Галерэя» пры падтрыманні Музычнага дому «Класіка» прэзентуе гледачам арыгінальную сучасную пастаноўку ў новым для Беларусі жанры камернага музычнага спектаклю.

Сусветная прэм’ера оперы «Verbum Nobile» адбылася ў Варшаве ў 1861 годзе, дзе ў той час жыў і працаваў кампазітар. У Беларусі опера дасюль ніколі не была даступная тэатральнай публіцы.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў