«Алмаз» раскрыў наркапрытон у цэнтры Менску


Наркотыкі маладая пара вырабляла проста ў прысутнасці 7-гадовай дачкі. Маці патлумачыла, што і самая не грэбуе самаробным опіем. Кажа, што да яго прывучыў «партнёр з бізнесу» і гаспадар кватэры.

Працаўнікі падраздзялення ў пытаннях наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУСу сталіцы разам з «алмазаўцамі» ўварваліся ў кватэру, калі там варылася чарговая доза.

{movie}Відэа MVDBelarus|right|10793{/movie}

Уладальнікам кватэры быў раней асуджаны 27-гадовы работнік ЖЭСу. Як паведамляе МУС, затрыманыя выраблялі опій з насення маку да 4 разоў за дзень, што стала прычынаю незадаволенасці суседзяў, якія не маглі не пачуць моцны пах ацэтону.

Пры ператрусе кватэры аператыўнікі выявілі і сканфіскавалі 5 літраў экстракцыйнага опію. Фрунзенскі РУУС сталіцы распачаў у дачыненні гаспадара кватэры крымінальную справу паводле ч.1 арт.328 КК Беларусі. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Апроч таго, паведамляюць, што па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка, які рэгулярна ў любы час содняў пастаўляў кліентам насенне маку і растваральнік. Пры чарговым збыце кампанентаў для рыхтавання зелля у «бізнесоўца» сканфіскавалі 35 кг насення маку і 40 л растваральніку.

Паводле інфармацыі адмысловага ўпраўлення МУСу, у Беларусі павялічваецца колькасць наркапрытонаў, дзе вырабляюць экстракцыйны опій. Гэта звязана з нерэгламентаванымi працэдураю продажу насення маку і ацэтону прыватнымі асобамі ды індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

У.Ш., паводле МУС Беларусі, belsat.eu

Стужка навінаў