Хадановіч, Арлоў і Вайцюшкевіч: Дні беларускай літаратуры ў Львове


У Львове прайшлі Дні беларускай і шведскай літаратуры. Нашыя аўтары ды іхныя шведскія калегі вершы не толькі чыталі, але і спявалі, і паказвалі.

Больш як за 10-гадовую гісторыю за мяжу Беларусі імпрэза перанеслася ўпершыню. Прычына: галоўныя арганізатары – дыпламат Стэфан Эрыксан і журналістка Марыя Сёдэбэрг – не могуць трапіць у Беларусь.

{movie}Агляд падзеяў культуры (20.05.2013) |right|10760{/movie}

СТЭФАН ЭРЫКСАН, БЫЛЫ АМБАСАДАР ШВЕЦЫІ:

“Літаратурныя, культурніцкія імпрэзы зрабіліся важнаю часткаю маёй працы ў Беларусі. Мне асабіста было вельмі прыемна ладзіць сустрэчы з беларускімі ды шведскімі пісьменнікамі. Гэта было варта рабіць, гэта было важна для той публікі, якая прыходзіла і прыходзіць”.

З беларускага боку ў літаратурных днях узялі ўдзел Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Святлана Алексіевіч, Наталля Бабіна і Андрэй Хадановіч.

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, ПАЭТ:

“Шматгадовая традыцыя літаратурных імпрэзаў, шведскія дэсанты ў Беларусь і беларускія – у Швецыю, – патрэбная рэч у сённяшняй сітуацыі. Мы ведаем адно аднаго пераважна праз медыі, у скрыўленым люстэрку стэрэатыпаў. Шведы хочуць ведаць пра Беларусь, але атрымліваюць адвечнае: Лукашэнка, палітыка, чорная карцінка…”

Як кажа Андрэй Хадановіч, Львоў здаецца найлепшым з замежных гарадоў месцам для правядзення такога кшталту імпрэзы. Раней дні беларуска-шведскай літаратуры праводзіліся ў Пінску, Полацку, Наваградку, Берасці ды іншых гарадах.

Іншыя тэмы: ноч музеяў прайшла больш як у 100 гарадах Беларусі. У Берліне скончыўся Карнавал культураў.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў