Штонядзелю ў Берасці – «Вершы на Савецкай»


Ці даўно вы цытавалі вершы на публіцы? А слухалі, як хтосьці іх чытае? Хіба большасць рабіла гэта апошнім разам яшчэ ў школе. Тым часам у Берасці ствараецца новая культурніцкая традыцыя. На вуліцы Савецкай – самай еўрапейскай у горадзе – штонядзелю чытаюць вершы ды абменьваюцца кнігамі.

{movie}”Вершы на Савецкай”|right|10757{/movie}

Каб прачытаць колькі кранальных або вясёлых радкоў, не абавязкова мець паэтычны талент – чаму б не прачытаць творчасць вядомых ці не вельмі аўтараў па-свойму? Арганізатар імпрэзы «Вершы на Савецкай» Юрый Сальнікаў спадзяецца, што, прынамсі, частка вершаў будзе на беларускай мове: «Мэта ўсяго мерапрыемства – распаўсюджанне і папулярызацыя літаратурных ідэяў, нашай літаратурнай спадчыны, я сам вяду блог беларускіх вершаў. Мая задача – каб больш людзей былі зацікаўленыя беларускаю моваю, размаўлялі на ёй, любілі яе».

Апроч паэзіі на самаарганізаванай імпрэзе можна абмяняцца кнігамі. Прыносіш штосьці сваё і забіраеш з сабой, што табе цікава. Прыходзьце штонядзелю на Савецкую – вершы будуць чытаць прынамсі да пачатку верасня.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў