Гарантыяй вяртання крэдыту будзе маёмасць


Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў заявіў, што іпатэка напоўніцу запрацуе ў найбліжэйшыя паўгода.

З 1 красавіка 2011 г. плануецца перайсці на складанне праектна-каштарыснай дакументацыі будаўніцтва, якая будзе грунтавацца на дзейных цэнах.

Старшыня фінансава-эканамічнага кіраўніцтва “Белаграпрамбанку” Мікалай Панкруцкі адзначыў, што перавага іпатэкі у тым, што чалавек мае магчымасць жыць ва ўласнай кватэры, заплаціўшы толькі частку кошту – першапачатковы ўнёсак. “Апроч таго, адсоткі па іпатэчным крэдыце звычайна адпавядаюць кошту месячнай арэнды жылля. Таксама калі ў чалавека ўжо ёсць уласнае жыллё, то можна заплаціць ад 5 да 30% кошту новай кватэры і пераехаць туды жыць, а старую здаваць у арэнду”, – дадаў эксперт.

З увядзеннем іпатэкі прагназуюць рост коштаў на кватэры. “Адназначна павялічыцца попыт, а за ім і кошт. Бо сёння браць крэдыт на набыццё маёмасці шмат каго стрымлівае пошук паручальнікаў, доказы банкам плацежаздольнасці праз даведкі аб заробку. З увядзеннем іпатэкі гэта знікне. Да таго ж, укладваць грошы ў маёмасць – найбольш выгодны спосаб захоўваць грошы і павялічваць свой прыбытак, таму будаўніцтва жылля ў Беларусі павялічыцца”, – лічыць галоўны кансультант будаўнічай кампаніі “Арэса-сэрвіс” Сяргей Каранько.

belsat.eu

Стужка навінаў