Магія «Еўрабачання». Літоўскія журналісты раскрылі сакрэт перамогі на конкурсе


Двое расейскамоўных мужчынаў у Вільні масава скуплялі галасы для Азербайджану. Журналістам 15 min.lt затэлефанавалі студэнты, якія распавялі, як ім прапаноўвалі незвычайную падпрацоўку. Трэба было толькі як мага больш разоў прагаласаваць за выканаўцу з Азербайджану.

{movie}Відэа скрытай камерай portalas15min·|right|10752{/movie}

Журналісты пайшлі на арганізацыйную сустрэчу разам са студэнтамі. Там «група падтрымання» Азербайджану даведалася, што Еўрабачанне можна выйграць, толькі купіўшы галасы. Мужчыны, адзін з якіх назваўся Сяргеем, падзяліліся, што гэткім чынам галасы купляюць усе краіны, якія сапраўды хочуць перамагчы.

На відэа добра чуваць, як яны спакойна распавядаюць усю схему аперацыі: некалькі групаў па дзесяць асобаў у вялікіх гарадах краіны. Кожны ўдзельнік забяспечваецца некалькімі тэлефонамі з сім-картамі, на якіх загадзя папоўненыя рахункі. Галасаваць з кожнага тэлефону і сім-карты можа толькі да 20 разоў. Інакш – мабільны аператар можа заблакаваць нумар. А кожная група атрымае свайго апекуна, які прасочыць за галасаваннем і заплоціць па выніку.

{movie}Фарыд Мамедаў (Азербайджан) “Hold me”|right|10753{/movie}

Журналістам нават не трэба было задаваць пытанняў. «Працадаўцы» самі ахвотна распавялі ўсе падрабязнасці, трэслі грашыма перад журналістамі, абяцаючы, што разлічыцца можна і ў літах, і хваліліся, што за Азербайджан працуюць групы ў 15 краінах.

Дарэчы, прадстаўнік Азербайджану заняў першае месца ў паўфінале і другое – у фінале, атрымаўшы 12 балаў у Літве і 10 у Беларусі.

У.Ш., паводле portalas15min, belsat.eu

Стужка навінаў