Жонка віцэ-старшыні БНР: на банкеце да нас падсадзілі кадэбістаў


Падчас свайго літаратурнага турнэ аўтафургонам па Еўропе віцэ-старшыня Рады БНР Вячка Станкевіч з жонкаю Джоўн (Joan Stankevich) завіталі ў студыю «Белсату».

Яны былі госцьмі праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на нашым тэлеканале штопятніцу а 20:30. Гэтае і папярэднія выданні можна паглядзець у закладцы «Нашыя праграмы».

Еўрапейскае турнэ Станкевічаў звязанае з выхадам у ЗША кнігі «Жыццё з водарам небяспекі: Еўрапейскія прыгоды падчас падзення камунізму». У ёй Джоўн Станкевіч апісвае Еўропу часоў зрынання жалезнай заслоны і першае падарожжа ў Беларусь у 1993 г.

Напрыканцы 1980-х сужэнцы пераехалі ў Еўропу, дзе Вячка Станкевіч узначаліў Беларускую службу радыё «Свабода». Сёння яны паўтараюць шлях рызыкоўнай вандроўкі, якая мела водар халоднай вайны. Падарожжа па маршруце Польшча–Чэхія–Славаччына–Вугоршчына–Аўстрыя–Італія–Нямеччына зойме тры тыдні.

«ПраСвет»: – Якой вы ўяўлялі мужаву радзіму і якою яе ўбачылі ў 1993-м?

Джоўн Станкевіч да Джоўн Станкевіч: – Мы прыехалі з Прагі аўтафургонам. У Чэхіі мы бачылі прагрэс: прыватныя рэстарацыі і маленькія крамы. Гэта быў знак развіцця новай эканомікі. Я спадзявалася пабачыць тое самае і ў Менску. Калі мы перакрочылі мяжу, нам было вельмі прыемна ўбачыць Пагоню. У маленькіх гарадах мы не заўважылі знакаў прагрэсу, якіх я спадзявалася. Калі мы былі ў Менску – гэта была нядзеля – я спадзявалася ўбачыць шумны горад, але на вялікіх вуліцах амаль не было машын, акрамя чорных урадавых лімузінаў. Гэта пакінула мацнейшае ўражанне, чымся нашыя спатканні ў Менску. Мы прыехалі на першы З’езд беларусаў свету, і там да нашага століка на адным з банкетаў падсадзілі супрацоўнікаў КДБ. Яны, відаць, сачылі за выступоўцамі на сцэне, каб тыя зашмат не гаварылі пра дэмакратыю.

{movie}Інтэрв’ю з Джоўн і Вячкам Станкевічамі ў праграме “ПраСвет”|right|10742{/movie}

«ПраСвет»: – То бок вы былі расчараваныя Беларуссю?

Джоўн Станкевіч: – Я думаю, людзі жадалі большага, але кіраўніцтва не пайшло так далёка.

«ПраСвет»: – Гэта былі гады ўздыму і адраджэння. Што, паводле вас, пайшло не так у свой час? Дзе была зроблена галоўная памылка.



Джоўн Станкевіч:
– Цікава тое, што на з’ездзе нам далі ясна зразумець, што ўлады не зацікаўленыя ў вяртанні дыяспары ў Беларусь, а разам з тым яны не зацікаўленыя і ў заходнім досведзе, які дыяспара магла прывезці. У Літве ды іншых дзяржавах людзі, напрыклад, з радыё «Свабода» вярталіся і станавіліся амбасадарамі сваіх краінаў, працавалі ў розных дзяржаўных установах. Яны прыносілі заходнія ідэі. І я думаю, гэта тое, чаго ў Беларусі не ставала. <…> Вячка аб’яваў мне, што я вярнуся з ім у Беларусь, калі мы пажэнімся і калі Беларусь стане незалежнаю, каб разам яе адраджаць.

Вячка Станкевіч у студыі Вячка Станкевіч у студыі “Белсату”. Фота belsat.eu«ПраСвет» да Вячкі Станкевіча: – Ваша жонка пра гэта ўзгадала і ў кнізе пра гэта напісана, што ў 1960 г. яна паабяцала, пры ўмове зменаў, вярнуцца з вамі ў Беларусь. Але вы там не засталіся. Якая была галоўная прычына, якая перашкодзіла вам у 1993 г., а можа і раней, застацца ў Беларусі?

Вячка Станкевіч: – Гэта было праз 10 гадоў пасля таго, як мы выехалі з Нямеччыны, і мы жылі надзеяй, што сапраўды хутка вернемся. Праз 33 гады, у 1993-м, сітуацыя змянілася. Тады мы бачылі, што змены, якія пачалі адбывацца ў Чэхіі і асабліва ў Польшчы, іх яшчэ было амаль не відаць. Была надзея, што пачнецца нешта лепшае. Надпісы па-беларуску былі відны, але жыццё было яшчэ старое. І як ужо Джоўн сказала, жадання прыцягваць сваіх суайчыннікаў з-за мяжы ў Беларусі ніяк не паказвалі.

«ПраСвет»: – Сёння вы – намеснік старшыні Рады БНР, працуеце ў беларускай дыяспары ў Амерыцы. Як вы лічыце, уплыў дыяспары на сітуацыю ў Беларусі сімвалічны ці рэальны?

Вячка Станкевіч: – Пры цяперашняй уладзе ён сімвалічны. Ён прадстаўляе зусім іншы погляд на сітуацыю <…> Але патэнцыял ёсць. І мы жывем гэтым патэнцыялам.

«ПраСвет»: – У 1990-я гг. улады Беларусі – тады яшчэ пад бел-чырвона-белым сцягам – спрабавалі папрасіць, каб ім аддалі мандат БНР. Тады гэтага не зрабілі. Як вы думаеце, у якіх абставінах ён можа быць перададзены? І ці сённяшнія ўлады былі б у гэтым зацікаўленыя?



Вячка Станкевіч:
– Тагачасны парламент, Вярхоўны Савет, быў абраны яшчэ ў БССР. Хоць там і была апазіцыя, але яна была нешматлікая. Першаю ўмоваю павінна быць абранне ўраду і кіраўніка дзяржавы дэмакратычным шляхам.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў