Пра смерць маракоў падчас пажару на даследчым глыбакаводным апараце Міністэрства абароны Расеі паведаміла агенцтву «Інтэрфакс».
1 ліпеня на навукова-даследчым глыбакаводным апараце, прызначаным для вывучэння марскога дна, падчас правядзення біяметрычных вымярэнняў успыхнуў агонь.
«14 маракоў-падводнікаў загінулі ў выніку атручвання прадуктамі гарэння», – заявілі ў Мінабароны Расеі.
На гэты момант пажар ліквідавалі. Паводле звестак міністэрства, судна знаходзіцца цяпер на ваенна-марской базе у Севераморску.
«Прычыны таго, што адбылося высвятляюцца. Расследаванне праводзіць галоўнакамандуючы Ваенна-марскога флоту», – дадалі ў ведамстве.
ДД belsat.eu