14-гадовы падлетак і жанчына-трансгендар бяруць удзел у выбарах губернатара штата Вермонт


«Я люблю сабак, баскетбол і рыбалку». З гэтых словаў пачынаецца першы публічны выступ Ітана Зоненборна з гораду Брыстоль, які вырашыў паўдзельнічаць у выбарах на пасаду губернатара штату Вермонт (ЗША).

Паводле канстытуцыі штату, для кандыдатаў на гэтую пасаду няма ніякіх узроставых абмежаванняў. Па стане на ліпень на ягоным выбарчым рахунку было толькі $ 1700.

«Мае прапановы і мая праграма не прывязаныя да ўзросту», – заявіў Зоненборн падчас перадвыбарчых дэбатаў на мясцовым тэлеканале.

Ітан Зоненборн пазуе побач з домам сваіх бацькоў. Фота – Glenn Russell—AP / time.com

На сайце падлетка адзначаецца, што моладзь павінна быць больш заангажаванай у палітыку, бо «рашэнні, якія прымаюцца сёння, будуць з звязаныя з будучыняй».

15 жніўня сталі вядомыя вынікі праймерыз, на якіх падлетка абагнала Крысцін Холкўіст – жанчына-трансгендар. Менавіта яе Дэмакратычная партыя высунула для ўдзелу ў выбарах на пасаду губернатара штату. Супернікам Холкўіст будзе рэспубліканец Філ Скот.

Крысцін Холкўіст

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2016 годзе большасць жыхароў штату прагаласавалі за дэмакратку Гілары Клінтан.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў