14-гадовага падлетка затрымалі за тое, што скінуў у ваду пракатны ровар


У дачыненні да 14-гадовага жыхара Менску завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Раней у сацсетках з’явілася відэа, як ён скідае ў ваду на Зыбіцкай пракатны ровар.

Як паведамляе Следчы камітэт, праваахоўнікам паступіла заява ад кампаніі, якая займаецца пракатам ровараў. Кошт пашкоджанага маёмасці, паводле кампаніі, склаў 728 рублёў.

Момант скідвання ровару ў раку здымаў на мабільны тэлефон сябар падазраванага, пазней ён выклаў відэа ў інстаграм. Гэты відэазапіс далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай Цэнтральным раённым аддзелам СК. Хлопец затрыманы аператыўнікамі крымінальнага вышуку.

Падлетку можа пагражаць пакаранне ад штрафу да 3 гадоў пазбаўлення волі.

У 2016 годзе ўзрост крымінальнай адказнасці за некаторыя злачынствы быў зніжаны да 14 гадоў. Раней па крымінальных справах маглі прыцягваць па дасягненні 16-гадовага ўзросту.

КА belsat.eu

Стужка навінаў