Увесь урад Літвы можа сысці ў адстаўку праз «Беларуськалій»


Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце не выключае адстаўкі ўсяго ўраду праз транзіт угнаенняў «Беларуськалію», які працягваецца, нягледзячы на ўведзеныя санкцыі.

Інгрыда Шыманіце. Скрыншот з відэа Белсат / YouTube

«Я не выключаю такой магчымасці, магу прама сказаць пра гэта», – сказала Шыманіце, перадае DELFI.

«Калі дзейнасць урада выклікае так шмат пытанняў, то, напэўна, урад, калі не можа на іх адказаць, павінен завяршыць свае паўнамоцтвы, і нейкі новы ўрад мог бы працягнуць працу з нуля», – сказала яна.

Hавiны
Міністр транспарту і міністр замежных справаў Літвы падалі ў адстаўку праз сітуацыю з «Беларуськаліем»
2021.12.13 10:46

Нагадаем, што міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс падаў заяву аб адстаўцы прэм’ер-міністарцы Інгрыдзе Шыманіце.

Перад гэтым заяву аб адстаўцы падаў прэмʼеру і міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў