Польскія памежнікі апазналі беларускага сілавіка, які кіраваў нападам мігрантаў


Прысутнасць высокапастаўленага афіцэра сведчыць аб тым, што атака шмат значыла для беларускіх уладаў, мяркуе польскі бок.

Намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, генерал-маёр Раман Подлінеў прысутнічаў на памежным пераходзе «Брузгі» падчас нападу мігрантаў на польскую мяжу 16 лістапада і паводзіў сябе так, нібы камандаваў нападам, заявіў Станіслаў Жарын – прэс-сакратар польскіх спецслужбаў.

Адзін польскі паліцыянт быў сур’ёзна паранены падчас той атакі мігрантаў, агулам пацярпелі прынамсі сямёра польскіх службоўцаў.

Абноўлена
Беспарадкі на мяжы. Мігранты кідалі камяні, палякі ўжылі вадамёт. Адзін паліцыянт паранены
2021.11.16 12:23

Раман Подлінеў быў сярод людзей, якія паводзілі сябе так, нібы кантралююць дзеянні мігрантаў і раздаюць каманды.

«Прысутнасць такога высокапастаўленага афіцэра беларускіх памежнікаў у момант нападу на польскі памежны пункт сведчыць аб тым вялікім значэнні, якое беларускія службы надаюць аперацыі супраць Польшчы, – гаворыцца на сайце польскага ўраду. – Мэты і значэнне дзеянняў супраць Польшчы выходзяць далёка за межы пытанняў міграцыі. Аперацыя, якую правёў Лукашэнка, па сутнасці, з’яўляецца часткай дзеянняў Расеі супраць Захаду. Датычнасць Подлінева да нападу на польскі памежны пункт таксама сведчыць – зноў жа – аб рыхтаванні беларускіх службаў. Яны па сённяшні дзень адыгрываюць вызначайную ролю ў дзеяннях супраць Польшчы».

Абноўлена. Памежны камітэт Беларусі адказаў на гэта заявай аб тым, што польскія спецслужбы «публічна дыскрэдытавалі сваю кампетэнтнасць», бо апублікаванае фота – нізкага разрознення. Звесткі польскага боку назвалі «заведама ложнымі», але не абверглі наўпрост прысутнасць Подлінева або тое, што ён камандаваў нападам мігрантаў.

Hавiны
«План Б – шукаць іншы шлях у Еўразвяз». Што далей будзе з мігрантамі ў Брузгах?
2021.11.26 13:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў