«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» назвалі ініцыятывы «BY_help», «Беларуcам.рl» і «Media Solidarity Belarus»


Падпісантам іхных каналаў пагражаюць пагромамі, хоць паводле законаў Беларусі караць за гэта нельга.

Архіўнае фота. Сузаснавальнік «BY_help» Андрэй Стрыжак.
Фота: ТК / Белсат

Telegram-канал байцоў ГУБАЗіК паведаміў 14 снежня аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятывы салідарнасці «By_help» і звязаных з ёй ініцыятываў «Беларуcам.рl» і «Media Solidarity Belarus». На момант публікацыі фондаў няма ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС.

Крымінальная адказнасць пагражае стваральніка, кіраўнікам і ўдзельнікам «фармавання», але шараговым падпісантам каналаў паводле закону адказнасць не пагражае. Аднак байцы ГУБАЗіК заяўляюць, што за падпіску на рэсурсы «фармавання» будуць праводзіць ператрусы. Толькі на «BY_help» і толькі на Facebook падпісаныя каля 7500 чалавек.

Кампанія «BY_help» была запушчаная ў 2017 годзе для дапамогі пацярпелым ад гвалту сілавікоў і палітычных судоў. У 2020 і 2021 годзе кампанія збірала сродкі для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсіяў супраць пратэстоўцаў.

Заснавальнікаў «BY_help» і «BySol» Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака вінавацяць паводле ч. 2 арт. 342 КК РБ («Іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 361-2 КК РБ («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»). Фонд «BYSOL» назвалі «экстрэмісцкім фармаваннем» 3 снежня.

Артыкулы
Аляксей Лявончык: Заблытаўся ў колькасці справаў супраць сябе. Фонды будуць працаваць надалей
2021.04.13 08:10

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ўжо назвалі 19 розных супрольнасцей: «Белсат», інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН», каналы «Nexta» і «Мая краіна Беларусь», «Рабочы рух», Кіберпартызанаў, «Bypol» і нават чат «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя». За ўдзел у фармаваннях пагражае крымінальная адказнасць.

Асобна ад «фармаванняў» існуюць «экстрэмісцкія матэрыялы», за распаўсюд якіх пагражае адміністрацыйная адказнасць. У спісе «матэрыялаў» – паўтысячы пунктаў.

Аналітыка
За падпіску на Telegram-каналы (пакуль) не пасадзяць. Што насамрэч мяняе пастанова пра «экстрэмізм»
2021.10.15 11:04

АА belsat.eu

Стужка навінаў