Дырэктара «Літоўскай чыгункі» звольняць праз скандал з «Беларуськаліем»


Праз транспартаванне тавару падсанкцыйнага «Беларуськалію» ў адстаўку можа пайсці і ўвесь урад Літвы.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

«Літоўская чыгунка» («Lietuvos geležinkeliai») абвясціла аб адстаўцы генеральнага дырэктара кампаніі Мантаса Бартушкі. Праўленне кампаніі 14 снежня вырашыла падрыхтаваць план пераходнага перыяду, пасля якога генеральны дырэктар пойдзе ў адстаўку.

Старшыня праўлення адзначыў, што кампанія «не мела дастатковых прававых інструментаў», каб «рэалізаваць сваю палітычную волю», але, «засяродзіўшыся на абароне кампаніі ад фінансавых пагрозаў», чыгунка «недаацаніла рэпутацыйныя рызыкі». Пры гэтым кіраўнік праўлення пахваліў выдатную трансфармацыю чыгункі цягам апошніх пяці гадоў.

Раней, адзначаецца ў заяве чыгункі, грузы «Беларуськалію» прыбралі са стратэгічных кірункаў, а бюджэт на 2022 год разлічылі без грузаў з «Беларуськалію». Але, сцвярджае кіраўніцтва чыгункі, цалкам спыніць грузаперавозкі падсанкцыйнай кампаніі можна толькі пры наяўнасці неабходнай прававой базы, якой цяпер бракуе.

Эканоміка з Чалым
Лукашэнку здзівяць страты ад санкцыяў
2021.12.09 19:30

Раней прадстаўнік «Літоўскай чыгункі» тлумачыў, што кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз «Swedbank» 7 снежня, пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам, за дзень да набыцця моцы санкцыяў ЗША, але 8 снежня грошы былі вернутыя на рахунак чыгункі, бо расейскі банк-карэспандэнт ВТБ, які абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.

Скандал пачаўся праз авансавы плацеж ад «Беларуськалію» «Літоўскай чыгунцы» за перавоз угнаенняў у снежні і часткова ў студзені – пасля пачатку дзеяння санкцыяў ЗША. Спачатку аб жаданні пайсці ў адстаўку заявіў міністр замежных справаў Літвы, потым і міністр транспарту. Урэшце, прэм’ерка не выключыла адстаўкі ўсяго ўраду.

Hавiны
Літва рыхтуецца забараніць транзіт тавараў з Беларусі
2021.12.13 15:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў