«ByPol»: Масавыя звальненні дабраліся і да МУС. Звольніць могуць нават міністра Кубракова


У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі звольняць больш як 50 % супрацоўнікаў цэнтральнага апарату. Пра гэта паведамляе «ByPol».

Іван Кубракоў.
Фота: БелТА

Паводле ініцыятывы былых сілавікоў, некамплект штатнай колькасці органаў унутраных справаў ужо дасягнуў узроўню 25 %, але ў асобных РАУСах складае каля 50 %.

У «ByPol» нагадалі, што раней паведамлялі пра загад міністру Івану Кубракову да 1 студзеня ачысціць шэрагі АУС ад «нядобранадзейных», у тым ліку шэрагі цэнтральнага апарату міністэрства.

Hавiны
Новая пасада дзеля зачысткі? Як КДБ звальняе людзей на «Беларуснафце»
2021.11.26 15:50

Спісы на звальненне ўжо падрыхтаваныя і гатовыя да рэалізацыі. Гэтак, толькі ў цэнтральным апараце пры яго штатнай колькасці амаль 1000 чалавек звальненню падлягаюць больш за 500.

«Аднак пасля нашай агалоскі названых планаў рэжыму вырашэнне гэтага пытання адклалі да правядзення нелегітымнага рэферэндуму аб змене Канстытуцыі краіны», – заявілі ў ініцыятыве.

Замяніць Кубракова, паводле «ByPol», можа ягоны першы намеснік Юрый Назаранка, які ў 2020 годзе кіраваў унутранымі войскамі.

«ByPol» нагадвае ўсім сілавікам: у зручны для рэжыму момант ён вытра аб вас ногі, не задумваючыся. У вас ёсць два варыянты выратаваць свой гонар. Першы – застрэліцца, а другі, больш жыццесцвярджальны і для сям’і, і для народу, – падтрымаць план «ПЕРАМОГА» і папоўніць нашы шэрагі», – заявілі ў ініцыятыве.

Артыкулы
«Папрасілі б павесіць, знайшлі б прычыну». У Хойніках на дзяржпрадпрыемствах ідзе зачыстка нелаяльных
2021.12.09 10:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў