Апублікавалі першае даследаванне штаму о-мікрон. Вакцыны працуюць, але слабей


Новы штам вірусу SARS-CoV-2 хутчэй распаўсюджваецца і часцей заражае паўторна, але выклікае менш цяжкіх выпадкаў, якія вымагаюць шпіталізацыі. Вакцыны, падобна, усё яшчэ даволі добра бароняць ад цяжкіх наступстваў.

Выява мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 8192328 © Pixelshow1 – Dreamstime.com

Навукоўцы прыватнай кампаніі медычнага страхавання «Discovery Health» з Паўднёвай Афрыкі расказалі пра першае буйное даследаванне штаму о-мікрон вірусу SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Гэтыя вынікі пераказвае «Reuters».

Што важна ведаць:

  • Усе гэтыя падлікі лічацца папярэднімі, яны базуюцца на звестках з адной краіны і за кароткі адрэзак часу.
  • Даследавалі 211 тысяч выпадкаў са станоўчым тэстам на COVID-19, у тым ліку 78 тысяч выпадкаў, выяўленых з 15 лістапада па 7 снежня, былі аднесеныя да штаму о-мікрон.
  • Вакцына ад «Pfizer» і «BioNTech» пасля ўвядзення абедзвюх дозаў дае 70 % абароны (у параўнанні з невакцынаванымі) ад цяжкіх сімптомаў, якія вымагаюць шпіталізацыі, і 33 % абароны ад уласна заражэння. Супраць штаму дэльта была абарона ў 93 % ад шпіталізацыі і 80 % ад заражэння. Старэйшыя абароненыя крыху слабей за маладзейшых.
  • На гэтыя лічбы можа ўплываць тое, што каля 70 % жыхароў Паўднёвай Афрыкі за апошнія паўтара года ўжо сутыкаліся з каронавірусам і маюць нейкі ўзровень антыцелаў да яго.
  • Рызыка паўторнага заражэння тых, хто ўжо перахварэў, вышэйшая для штаму о-мікрон.
  • Рызыка шпіталізацыі агулам на 29 % ніжэйшая пры штаме о-мікрон, чым была пры першай хвалі ў пачатку мінулага года. Пры тым для дзяцей рызыка шпіталізацыі на 20 % вышэйшая (але навукоўцы не ўпэўненыя, ці звязаныя часцейшыя шпіталізацыі дзяцей да 5 гадоў толькі з новым штамам).
Hавiны
Штам о-мікрон ужо можа быць у Беларусі. Але бяда цяпер – з грыпам і «чысткамі»
2021.12.07 13:36
Hавiны
Штам о-мікрон. Што трэба ведаць беларусам і што рабіць кожнаму
2021.12.02 17:52

АА belsat.eu

Стужка навінаў