Заснавальнік «Amazon» Джэфры Бэйзаўс паабяцаў аддаць большую частку сваёй маёмасці на дабрачыннасць


Заснавальнік «Amazon»Джэфры Бэйзаўс распавёў, што выдаткаваў 100 мільёнаў долараў на дабрачынныя мэты і мае намер ахвяраваць большую частку сваіх грошай на дабрачыннасць, піша CNN.

Заснавальнік «Amazon» Джэфры Бэйзаўс.
Фота: Джэфры Бэйзаўс / Twitter

Амерыканскі бізнесоўца, заснавальнік «Amazon»Джэфры Бэйзаўс распавёў, што на працягу свайго жыцця мае намер выдаткаваць большую частку сваёй маёмасці на дабрачынныя мэты. Паводле яго словаў, ён ужо ахвяраваў 100 мільёнаў долараў.

Бэйзаўс не ўдакладніў, якую менавіта частку сродкаў і на якія праекты збіраецца ахвяраваць.

«Складанасць у тым, каб зразумець, як гэта зрабіць», – сказаў ён.

Пры гэтым Джэфры Бэйзаўс заявіў, што дабрачыннасць – складаная сфера, у якой існуе рызыка здзейсніць неэфектыўныя дзеянні.

У рэйтынгу версіі Bloomberg Джэфры Бэйзаўс займае чацвёртае месца сярод самых багатых людзей на зямлі. Яго маёмасць ацэньваецца ў памеры 124 мільярды долараў.

Hавiны
Пазнаеш ці не? «Amazon» паказаў першыя постары з героямі серыялу паводле «Уладара пярсцёнкаў»
2022.02.07 13:08

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў