У Менску футбольныя вароты ўпалі на дзіця, хлопчык у рэанімацыі


Падчас гульні ў футбол на дзіцячай пляцоўцы каля жылых дамоў у Менску, на 12-гадовага хлопчыка ўпалі металічныя футбольныя вароты. Дзіця цяпер у рэанімацыі, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Футбольныя вароты, якія ўпалі на дзіця.
Фота: Следчы камітэт / Telegram

12 лістапада на спартовай пляцоўцы каля жылых дамоў па вуліцы Фогеля ў Менску 12-гадовы хлопчык разам з сябрамі гуляў у футбол. Хлопчык заскочыў на вароты і стаў разгойдвацца. У гэты момант цяжкія металічныя футбольныя вароты ўпалі на дзіця. Цяпер хлопчык у рэанімацыі.

Следчыя распачалі крымінальную справу. Стала вядома, што футбольныя вароты не былі замацаваныя, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў бяспекі.

Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што ў справе лячэння хлопчыка 14 лістапада адбыўся кансіліум з удзелам вядучых лекараў-нейрахірургаў краіны. Цяпер хлопчык знаходзіцца на ШВЛ у рэанімацыі, стан цяжкі. Праводзіцца медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы.

Hавiны
У Турцыі затрымалі падазраванага ў рыхтаванні тэракту ў цэнтры Стамбулу
2022.11.14 09:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў