«Associated Press»: Міністра замежных справаў РФ шпіталізавалі на Балі. Расейскі бок адмаўляе


Сяргея Лаўрова шпіталізавалі пасля прыбыцця на саміт G20 на Балі, паведамляе агенцтва «Associated Press» са спасылкаю на мясцовых чыноўнікаў.

Сяргей Лаўроў.
Фота: mid.ru

«Усе яны адмовіліся назваць свае імёны, бо не былі ўпаўнаважаныя абмяркоўваць гэтае пытанне публічна. Двое з іх сказалі, што Лаўроў праходзіць лячэнне ў сувязі з хваробаю сэрца», – піша агенцтва. Таксама пра гэта паведаміў карэспандэнт «Associated Press»:

Пасля гэтай інфармацыі афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава выпусціла зняпраўджанне: «Мы тут з спадаром Сяргеем у Інданезіі чытаем стужку і не верым сваім вачам: аказваецца, ён шпіталізаваны. Гэта ўжо, вядома, найвышэйшы пілатаж фэйкаў. Ну, чакайце, сусветны эксклюзіў».

Пазней Захарава таксама апублікавала відэа, на якім Лаўроў сядзіць у гатэлі з дакументамі. Сам Лаўроў сказаў, што «чытае матэрыялы да заўтрашняга саміту ў гатэлі».

Губернатар Балі паведаміў «Reuters», што Лаўроў быў у шпіталі на абследаванне, цяпер ён у гатэлі і рыхтуецца да саміту.

15–16 лістапада на Балі пройдзе штогадовы саміт «Вялікая дваццатка» (G20). Гэта сустрэча лідараў 20 найбуйнейшых эканомік свету. Раней планавалася, што ад РФ на гэтую сустрэчу паедзе расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Аднак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што калі на саміце будзе Пуцін, то ўкраінскія прадстаўнікі не будуць браць у ім удзелу. Сёлета Украіну таксама запрасілі на саміт, хоць яна і не ўваходзіць у «Вялікую дваццатку».

Hавiны
ЗША адмовілі ў візах міністру замежных справаў Расеі Сяргею Лаўрову і ягонай дэлегацыі
2022.09.03 09:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў