Ад імя ўкраінскіх вайскоўцаў была зроблена заява пра намер знішчаць дыверсантаў на мяжы з Беларуссю

Ад імя 61-й асобнай пяхотнай егерскай брыгады Узброеных сілаў Украіны, якая знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю, была распаўсюджана заяву наконт магчымага зʼяўлення дыверсантаў на ўкраінскай тэрыторыі. Пазней з’явілася інфармацыя, што заява магла быць фэйкавая.

У заяве для медыяў адзначаецца, што падраздзяленні брыгады ў цяперашні час «выконваюць свае задачы ўздоўж участку дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь і ніякія іншыя асобы, якія могуць маскіравацца пад мігрантаў, не патрапяць на тэрыторыю Украіны».

«Яны проста будуць знішчаны нашымі падраздзяленнямі», – падкрэсліваюць у брыгадзе.

Украінскія вайскоўцы падкрэсліваюць, што не будуць выкарыстоўваць зброя супраць мігрантаў. «Разам пад выглядам мігрантаў могуць пракрасціся разнастайныя дыверсійна-выведвальныя групы праціўніка і наша вайсковая частка створана для барацьбы з імі», – дадаюць у падраздзяленні.

Заяву ад імя 61-й брыгады перадрукавалі аўтарытэтныя ўкраінскія медыі. Аднак пазней Цэнтр стратэгічных камунікацыяў і інфармацыйнай бяспекі пры Міністэрстве культуры Украіны абвесціў, што старонка 61-й брыгады ў Фэйсбуку насамрэч фэйкавай і не мае дачынення да Узброеных сілаў Украіны. Хто яе адмініструе – невядома, сцвярджаюць у Цэнтры.

Між тым, у Мінабароны Украіны сітуацыю пакуль не пракаментавалі.

Варта адзначыць, што спачатку заява ад імя 61-й брыгады была скандальна сфармуляваная: там казалася пра намер знішчаць мігрантаў, якія паспрабуюць незаконна перасекчы мяжу. Гэтую версію заявы падхапілі пракрамлёўскія медыі і нават паспелі пракаментаваць у МЗС РФ. Пасля гэтага першапачатковая заява на старонцы ў Фэйсбуку была адрэдагаваная.

Як далёка гатовы зайсці Лукашэнка ў канфлікце з Захадам? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Нагадаем, на фоне інспіраванага афіцыйным Менскам міграцыйнага крызісу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча размясціць некалькі дывізіёнаў расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» на заходнім і паўднёвым напрамках (то бок супраць Польшчы і Украіны).

Таксама на гэтым тыдні расейскія стратэгічныя бамбавальнікі Ту-22М3 праводзілі патруляванне ў беларускай паветранай прасторы, а расейскія дэсантнікі ўдзельнічалі ў вучэннях на тэрыторыі Гарадзеншчыны.

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны