Святлана Ціханоўская: Званок Бурэля – папярэджанне, а не старт дыялогу


Святлана Ціханоўская лічыць, што тэлефонныя перамовы Уладзіміра Макея і Жузэпа Бурэля не азначаюць, што Еўразвяз гатовы сесці за стол перамоваў з рэжымам Лукашэнкі.

«Мы ведаем, пра што было тэлефанаванне Бурэля і Макея. Рэжым страціў кантроль над сітуацыяй з міграцыйным крызісам настолькі, што ЕЗ бярэ дапамогу мігрантам на мяжы ў свае рукі. Я заклікала ААН і міжнародныя гуманітарныя арганізацыі ўмяшацца і дапамагчы развязаць гэты крызіс, таму, вядома, гэта добрая навіна, што людзям акажуць дапамогу.

Няма ніякіх сумневаў, што мэта гэтага званка Бурэля – папярэджанне, а не старт дыялогу. ЕЗ неўзабаве абвесціць пяты пакет санкцый супраць рэжыму. Патрабаванні ЕЗ для спынення ціску не мяняліся: вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах і распачаць дыялог з народам аб новых выбарах», – адзначаецца ў заяве, апублікаванай у Telegram-канале Святланы Ціханоўскай.

Яна падкрэсліла, што будзе працягваць адстойваць патрабаванні беларускага грамадства, «і ніякі дыялог не будзе распачаты за спінамі беларусаў».

Абноўлена
Макей заявіў Бурэлю, што Беларусь робіць захады па скарачэнні плыні мігрантаў
2021.11.14 16:55

Нагадаем, сёння кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль падчас тэлефонных перамоваў абмеркавалі міграцыйны крызіс.

РР belsat.eu

Стужка навінаў