Сірыйская авіякампанія «Cham Wings Airlines» адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь


Самалёт авіякампаніі «Cham Wings Airlines».
Фота: ChamWings / Twitter

Авіякампанія «Cham Wings Airlines» заявіла, што адмена рэйсаў звязана з крытычнай сітуацыяй з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.

«Цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і мігрантаў», таму «палёты неадкладна прыпыняюцца».

Магчыма гэта звязана з тым, што Еўразвяз мог увесці санкцыі супраць авіякампаніі з-за перавозкі мігрантаў. Раней беларуская авіякампанія «Белавія» заявіла, што спыняе перавоз грамадзянаў Іраку, Сірыі ды Емену праз Турцыю. Гэта стала вынікам пастановы ўладаў Турэччыны.

Hавiны
Ірацкая авіякампанія не будзе аднаўляць палёты ў Беларусь. А Ірак пачынае вывазіць грамадзянаў
2021.11.12 15:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў