Пуцін заявіў, што Расея не мае дачынення да міграцыйнага крызісу, але гатова дапамагчы

Уладзімір Пуцін назваў абвінавачанні ў адрас Расеі ў сувязі з міграцыйным крызісам на польскай мяжы хлуснёй і дадаў, што яны «гучаць выключна з імкнення Еўропы перакласці на нашу краіну вырашэнне сваіх праблем».

Уладзімір Пуцін. Крыніца: kremlin.ru

Пуцін заявіў, што пра тое, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы, даведаўся са СМІ і раней гэтае пытанне з Лукашэнкам ніколі не абмяркоўваў.

«Толькі калі ўзнік гэты крызіс, мы з ім двойчы па тэлефоне размаўлялі. Таму, калі мы чуем заявы ці абвінавачванні ў наш адрас, хачу ўсім сказаць: займіцеся сваімі ўнутранымі праблемамі», – заявіў расейскі прэзідэнт.

Таксама Пуцін дадаў, што Расея гатова дапамагчы ў сітуацыі з крызісам, калі ад яе «тут нешта будзе залежаць». Пуцін сказаў, што падобныя абвінавачванні зыходзяць проста з жадання перакласці свае праблемы на кагосьці іншага: «Гэта на іх сумленні. Гэта проста жаданне перавесці праблемы з хворай галавы на здаровую».

Нагадаем, што раней Пуцін адмаўляў датычнасць расейскай авіякампаніі «Аэрофлот» да перавозкі мігрантаў з усходніх краін у Беларусь.

Расейскі прэзідэнт ужо двойчы размаўляў па тэлефоне з Ангелай Мэркель наконт сітуацыі на беларуска-польскай мяжы і выказаў спадзеў, што Лукашэнка і канцлерка Нямеччыны неўзабаве правядуць размову.

«Мы тут ні пры чым». Пуцін выказаўся наконт міграцыйнага крызісу

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны