Праз міграцыйны крызіс Польшча, Літва і Латвія могуць інцыяваць рэалізацыю артыкулу 4 дамовы NATO


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у інтэрвʼю PAP, што Польшча, Літва і Латвія могуць скарыстацца чацвёртым артыкулам дамовы NATO, які прадугледжвае кансультацыі чальцоў альянсу ў тым выпадку, калі адна з краін лічыць, што існуе пагроза яе бяспецы або тэрытарыяльнай цэласці.

Цяпер магчымасць рэалізацыі 4-га пункту дамовы альянсу Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй. Маравецкі адзначае, што гэтае рашэнне становіцца ўсё больш неабходным.

«Недастаткова публічна выказаць сваю занепакоенасць – неабходныя канкрэтныя крокі і прыцягненне ўсяго альянсу», – дадаў польскі прэмʼер.

Ён таксама адзначыў, што ў якасці санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі будзе абмяркоўвацца ў тым ліку поўнае закрыццё межаў з Беларуссю.

Hавiны
Польскія памежнікі рыхтуюцца да правакацыі з боку мігрантаў. На мяжы заўважылі актыўнасць
2021.11.14 15:03

РР belsat.eu

Стужка навінаў