Польскія памежнікі зафіксавалі дзве спробы масавага перасячэння мяжы. У паліцыю кідалі камяні


Польская памежныя служба заявіла пра спробы нелегальнага прарыву мяжы каля Дубічаў Царкоўных і Клюкавічаў. Каля 50 чалавек усё ж такі прарваліся ў Польшчу. Польскія сілавікі затрымалі 22 чалавека.

За апошнія содні польскія памежнікі зафіксавалі 223 спробы незаконнага перасячэння мяжы.

Hавiны
З’явілася відэа, на якім беларускія вайскоўцы страляюць у паветра, каб супакоіць мігрантаў
2021.11.13 14:45

Між тым у ноч на 14 лістапада з беларускага боку ў польскіх паліцэйскіх кідалі камяні, якія патрапілі ў паліцэйскага і пашкодзілі паліцэйскую машыну. Паведамляецца што паліцэйскі меў на галаве шлем, які яго і абараніў.

Сляды ад камянёў на паліцэйскай машыне.
Фота: PolskaPolicja / Twitter
Сляды ад камянёў на паліцэйскай машыне.
Фота: PolskaPolicja / Twitter

Акрамя таго Польшча разаслала мігрантам СМС з папярэджаннем не верыць чуткам пра магчымы пераход мяжы.

«Сярод мігрантаў ходзіць чуткі, што 15 лістапада прыедуць аўтобусы з Нямеччыны, каб забраць іх на мяжы, і Польшча прапусціць іх.

Гэта хлусня! Польшча працягне ахоўваць мяжу з Беларуссю. Тыя, хто распаўсюджвае падобныя чуткі, робяць гэта ў спробе заахвоціць мігрантаў штурмаваць мяжу, што можа прывесці да небяспечнай сітуацыі».

У тэлеграм-чатах распаўсюджвалася чутка, што нібыта 15 лістапада Польшча адкрые мяжу і мігрантаў прапусцяць у Нямеччыну. Гэтую інфармацыю падхапілі прапагандысты.

Вечаровы шпіль
Мігранты зладзілі на мяжы пратэст супраць Лукашэнкі! Сатырычнае шоу
2021.11.13 22:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў