Польскія памежнікі рыхтуюцца да правакацыі з боку мігрантаў. На мяжы заўважылі актыўнасць


Міністэрства абароны Польшчы інфармуе, што ў раёне Кузніцы прыбываюць дадатковыя сілы беларускіх спецслужбаў. Заўважны рух сярод мігрантаў.

Мігранты пачынаюць прыбіраць галінкі з лесу. Таксама з’явіліся прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ. Большасць намётаў, у якіх спыніліся мігранты, прыбіраюць.

Прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ на мяжы.
Фота: MON_GOV_PL / Twitter
Сілавікі і прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ на мяжы.
Фота: MON_GOV_PL / Twitter

«Мы заўважаем рух сярод мігрантаў. Таксама з’явіўся аўтамабіль для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць. Заўважаны хваляванні сярод мігрантаў. Іншаземцы атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і газ ад беларускіх службаў», —гаворыцца ў паведамленні.

Польскія памежнікі мяркуюць, што на сёння запланаваны масавы прарыў польскай мяжы мігрантамі.

Hавiны
Польскія памежнікі зафіксавалі дзве спробы масавага перасячэння мяжы. У паліцыю кідалі камяні
2021.11.14 12:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў