Намеснік кіраўніка МЗС Літвы: Рэжым Лукашэнкі мае намер справакаваць ўзброены інцыдэнт на мяжы


Намеснік міністра замежных справаў Літвы Мантас Адоменас заявіў у эфіры «Белсату», што лукашэнкаўская Беларусь пераўтварылася ў «дзяржаву-ізгоя», у «крымінальную дзяржаву».

«Рэжым Лукашэнкі ідзе на эскалацыю, ён мае намер справакаваць ўзброены інцыдэнт на мяжы з Літвой або Польшчай. Гэта выклікае вялікую занепакоенасць», – заявіў Мантас Адоменас.

Ён лічыць, што ёсць падставы для таго, каб звярнуцца да 4-га артыкулу дамовы NATO, які прадугледжвае кансультацыі чальцоў альянсу ў тым выпадку, калі адна з краін лічыць, што існуе пагроза яе бяспецы або тэрытарыяльнай цэласці.

Паводле намесніка міністра, Беларусь цяпер пераўтварылася ў «краіну-ізгоя, крымінальную дзяржаву, як нейкая Паўночная Карэя, але на мяжы з ЕЗ».

«Лукашэнка шалее, ён у разʼюшанасці, ён паддаўся параноі. Ён спрабуе арганізаваць узброеныя інцыдэнты для таго, каб ціснуць на краіны ЕЗ. Гэта паказвае, што санкцыі дзейнічаюць і ён баіцца новых санкцыяў», – адзначыў ён.

Ён дадаў, што Еўразвяз не саступіць пакуль у Беларусі не будуць вызвалены ўсе палітвязні і не распачнецца дыялог аб правядзенні новых свабодных выбараў.

ПраСвет
Як далёка гатовы зайсці Лукашэнка ў канфлікце з Захадам? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык
2021.11.12 13:11

РР belsat.eu

Стужка навінаў