На мяжы з Беларуссю загінуў польскі вайсковец


Учора, 13 лістападу, на польска-беларускай мяжы адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў польскі памежнік. Пра гэта паведамляе камандзір Вялікапольскай механізаванай брыгады праз Twitter.



Паведамляецца, што падчас службы ён не кантактаваў з мігрантамі. Прычынай смерці стаў стрэл са службовай зброі.

Загінулы салдат служыў у рэзерве. «Яго накіравалі на памежную службу крыху больш за тыдзень таму. З моманту прыбыцця ён не кантактаваў з мігрантамі. Сям’я вайскоўца была апавешчаная і з ёй працаваў псіхолаг», – гаворыцца ў заяве камандавання.

Hавiны
З-за мігрантаў на мяжы санкцыі пагражаюць нацыянальнаму аэрапорту і гасцініцы «Минск»
2021.11.13 16:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў